Беларуская Служба

Дзярждэп ЗША заявіў аб недаверы да беларускага ўраду з-за бяздзеяння наконт рэпрэсій

23.04.2024 13:07
«За год істотных змен у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі не адбылося».
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў даклад аб сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі. Адзначаецца, што за мінулы год яна не палепшылася, а ўрад не распачаў крокаў па пакаранні адказных за рэпрэсіі.

«За год істотных змен у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі не адбылося», - паведамілі аўтары дакладу.

Яны таксама падкрэслілі, што ўрад Беларусі «не зрабіў крокаў, якія заслугоўваюць даверу, па выяўленні і пакаранні службовых асоб, якія маглі ўчыніць парушэнні правоў чалавека, а ўлады ўсіх узроўняў у цэлым дзейнічалі беспакарана па ўказанні аўтарытарнага лідара Аляксандра Лукашэнкі».

У цэлым у краіне адзначаюцца «сур'ёзныя праблемы з правамі чалавека», пра якія стала вядома з «заслугоўваючых даверу паведамленняў». Сярод іншага гэта катаванні і жорсткае абыходжанне ў сілавых структурах і месцах пазбаўлення волі, адвольныя арышты і затрыманні, наяўнасць палітвязняў, цэнзура, абмежаванне свабоды меркаванняў і СМІ, карупцыя ва ўрадзе, гендарны гвалт, гандаль людзьмі і іншыя парушэнні.

Зеркало

нг